Агляд
title: Агляд даведкі па React
У гэтым раздзеле змяшчаецца падрабязная даведачная дакументацыя па працы з React. Каб пазнаёміцца з React, наведайце раздзел Навучанне.
Даведачная дакументацыя па React разбіта на функцыянальныя падраздзелы:
React
Праграмныя функцыі React:
- Хукі - Выкарыстоўвайце розныя функцыі React прама з вашых кампанентаў.
- Кампаненты - Апісвае ўбудаваныя кампаненты, якія можна выкарыстоўваць у вашым JSX.
- API - Карысныя API для аб’яўлення кампанентаў.
- Дырэктывы - Інструкцыі для зборшчыкаў сумяшчальных з сервернымі кампанентамі React.
React DOM
React-dom змяшчае функцыі, якія падтрымліваюцца толькі для вэб-праграм (якія працуюць у DOM асяроддзі браўзера). Гэты раздзел разбіты на наступныя часткі:
- Хукі - Хукі для вэб-праграм, якія працуюць у DOM асяроддзі браўзера.
- Кампаненты - React падтрымлівае ўсе кампаненты HTML і SVG, убудаваныя ў браўзер.
- API - Пакет
react-dom
змяшчае метады, якія падтрымліваюцца толькі ў вэб-праграмах. - Кліенцкія API - API з пакета
react-dom/client
дазваляюць рэндэрыць кампаненты React на кліенце (у браўзеры). - Серверныя API - API з пакета
react-dom/server
дазваляюць рэндэрыць кампаненты React у HTML на серверы.
Правілы React
У React ёсць ідыёмы (або правілы) для выражэння патэрнаў такім чынам, каб іх было лёгка зразумець і атрымаць якасныя праграмы:
- Кампаненты і хукі павінны быць чыстымі — Чысціня спрашчае разуменне і адладку вашага кода і дазваляе React аўтаматычна і правільна аптымізаваць вашыя кампаненты і хукі.
- React выклікае кампаненты і хукі – React адказвае за рэндэрынг кампанентаў і хукаў, калі гэта неабходна для аптымізацыі карыстальніцкага вопыту.
- Правілы хукаў – Хукі вызначаюцца з дапамогай JavaScript функцый, але яны ўяўляюць сабой адмысловы тып UI логікі прыдатнай да паўторнага выкарыстання з абмежаваннямі на тое, дзе яны могуць быць выкліканыя.
Устарэлыя API
- Устарэлыя API - API экспартаваныя з пакета React, але не рэкамендуюцца для выкарыстання ў нядаўна напісаным кодзе.