Напісанне разметкі з JSX
JSX — гэта пашырэнне сінтаксісу для JavaScript, якое дазваляе вам пісаць падобную на HTML разметку ўнутры JavaScript файла. Хай ёсць і іншыя спосабы напісання кампанентаў, большасць React распрацоўшчыкаў аддаюць перавагу лаканічнасці JSX, і большасць кодавых баз выкарыстоўваюць яго.
You will learn
- Чаму React сумяшчае разметку з логікай рэндэру
- Чым JSX адрозніваецца ад HTML
- Як паказваць інфармацыю з дапамогай JSX
JSX: дадаванне разметкі ў JavaScript
Вэб пабудаваны на HTML, CSS і JavaScript. На працягу многіх гадоў вэб-распрацоўшчыкі захоўвалі змесціва ў HTML, дызайн у CSS, а логіку ў JavaScript. Найчасцей у розных файлах! Змесціва знаходзілася ўнутры HTML разметкі, у той час, пакуль логіка змяшчалася асобна ў JavaScript:
Але з павелічэннем інтэрактыўнасці ў Вэб, колькасць логікі стала перавышаць колькасць кантэнту. JavaScript кіраваў HTML! Таму ў React логіка рэндэру і разметка жывуць разам у адным месцы — у кампанентах
Захоўванне логікі рэндэру кнопкі разам з разметкай гарантуе, што яны застануцца сінхранізаванымі пасля змен. І наадварот, дэталі, якія не маюць дачынення адныя да іншых, такія, як разметка кнопкі і разметка бакавой панэлі, ізаляваныя, што дазваляе больш бяспечна змяняць іх незалежна адно ад аднаго.
Кожны кампанент React — функцыя JavaScript, якая можа змяшчаць разметку, якую React будзе рэндэрыць у браўзеры. Кампаненты React выкарыстоўваюць пашырэнне сінтаксісу, якое называецца JSX каб апісваць разметку. Разметка JSX вельмі падобная да HTML, але яна больш строгая і можа паказваць даныя дынамічна. Найлепшы спосаб зразумець гэта — паспрабаваць перарабіць HTML разметку ў JSX разметку.
Ператварэнне HTML у JSX
Уявім, што ў вас ёсць (цалкам правільны) HTML:

Спіс задач Хедзі Ламар

Вынайсці новыя святлафоры

Адрэпетаваць сцэну з фільма

Палепшыць тэхналогію спектра

І вы хочаце выкарыстоўваць яго ў сваім кампаненце:
export default function TodoList() {
return (

Калі вы яго проста скапіюеце і ўставіце, ён не спрацуе:
export default function TodoList() { return ( // Гэта не будзе працаваць!
Спіс задач Хедзі Ламар

Вынайсці новыя святлафоры
Адрэпетаваць сцэну з фільма
Палепшыць тэхналогію спектра

Гэта адбываецца таму што JSX стражэйшы за HTML і мае шэраг дадатковых правіл! Калі вы паспрабуеце чытаць паведамленні пра памылкі вышэй, яны дапамогуць вам выправіць разметку, таксама вы можаце скарыстацца дапаможнікам ніжэй.
Правілы JSX
1. Заўсёды вяртайце адзін каранёвы элемент
Каб вярнуць некалькі элементаў у межах аднаго кампанента, абгарніце іх у адзін агульны тэг.
Напрыклад, вы можаце выкарыстоўваць

Спіс задач Хедзі Ламар

Калі вы не хочаце дадаваць яшчэ адзін

у сваю разметку, вы можаце выкарыстоўваць пару тэгаў <>
і </>
замест:

Спіс задач Хедзі Ламар

Гэты пусты тэг называецца Фрагмент. Фрагменты дазваляюць вам групаваць рэчы, не пакідаючы слядоў у HTML дрэвы ў браўзеры.
Deep Dive
JSX выглядае як HTML, але «пад капотам» трансфармуецца ў звычайныя JavaScript аб’екты. Як вы не можаце вярнуць з функцыі два аб’екты, не абгарнуўшы іх у масіў, такім жа чынам нельга вярнуць два JSX тэгі, не абгарнуўшы іх у іншы тэг ці Фрагмент.
2. Закрывайце ўсе свае тэгі
JSX патрабуе, каб усе тэгі былі закрытыя: няпарныя тэгі, такія як
, ператвараюцца ў
, і абгортачныя тэгі, такія як
апельсіны
, павінны быць абавязкова закрытымі:
апельсіны

Тэгі фота Хедзі Ламар і элементаў спіса павінны закрывацца вось такім чынам:

Вынайсці новыя святлафоры

Адрэпетаваць сцэну з фільма

Палепшыць тэхналогію спектра

3. camelCase для ўсяго амаль ўсяго!
JSX ператвараецца ў JavaScript і атрыбуты, напісаныя ў JSX, ператвараюцца ў ключы JavaScript аб’ектаў. Ва ўласных кампанентах у вас часта можа ўзнікаць патрэбнасць у чытанні гэтых атрыбутаў з пераменных. Але JavaScript мае абмежаванні ў назвах пераменных. Напрыклад, назвы не могуць уключаць злучнікі ці зарэзерваваныя словы, такія як class

Таму ў React шмат якія HTML і SVG атрыбуты напісаныя ў camelCase. Напрыклад, замест stroke-width
трэба выкарыстоўваць strokeWidth
. Так як class
— зарэзерваванае слова, у React трэба пісаць className
замест яго, што суадносіцца з адпаведнай уласцівасцю DOM:

Вы можаце знайсці ўсе гэтыя атрыбуты ў спісе пропсаў DOM кампанентаў. Калі вы штосьці напісалі не так, не хвалюйцеся, React паведаміць вам пра гэта і прапануе магчыма правільны варыянт у кансолі вашага браўзера.
Падказка: карыстайцеся JSX канвертарам
Перапісваць усе гэтыя атрыбуты ва ўжо існуючай разметцы можа быць стомным! Мы раім карыстацца канвертарам каб перакласці вашыя існуючыя HTML і SVG у JSX. Канвертары вельмі карысныя на практыцы, але ўсё яшчэ варта разумець, што адбываецца, каб пісаць JSX было камфортна.
Вось так мае выглядаць канчатковы вынік:
export default function TodoList() { return ( <>
Спіс задач Хедзі Ламар

Вынайсці новыя святлафоры

Адрэпетаваць сцэну з фільма

Палепшыць тэхналогію спектра

Recap
Цяпер вы ведаеце чаму JSX існуе і як выкарыстоўваць яго ў кампанентах:
- Кампаненты React групуюць логіку рэндэру разам з разметкай таму што яны звязаныя паміж сабой.
- JSX падобны да HTML, але мае адрозненні. Вы можаце выкарыстоўваць канвертар, калі тое патрэбна.
- Паведамленні пра памылкі часта будуць падказваць вам кірунак хутчэйшага вырашэння праблемы.
Challenge 1 of 1: Ператварыце HTML у JSX
Дадзены HTML быў устаўлены ў кампанент, але ён не з’яўляецца правільным JSX. Выправіце гэта:
export default function Bio() { return (

Вітаю на сваім вэб-сайце!

Тут вы можаце азнаёміцца з маімі думкамі.

Таксама тут ёсць фотаздымкі навукоўцаў!

Карыстацца канвертарам ці зрабіць самастойна — ваш асабісты выбар!